Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Што рабіць, каб зберагчы дзяцей ад небяспекі?

Дата: 12 августа 2020 в 20:51
289 просмотров

Што рабіць, каб зберагчы дзяцей ад небяспекі?

     Са з'яўленнем дзіцяці тэма дзіцячай бяспекі становіцца неад'емным спадарожнікам жыцця бацькоў. Усім вядомы выраз: "Мой дом - мая крэпасць", але нам толькі здаецца, што дом самае бяспечнае месца. Для дарослага магчыма, а з малым можа адбыцца няшчасны выпадак літаральна на роўным месцы. Таму бацькам трэба зрабіць усё магчымае, каб засцерагчы дзіця ад небяспекі. Запомніце некаторыя рэкамендацыі, якія трэба выконваць.
     Прыбірайце запалкі і запальніцы ў недаступныя месцы. Сачыце, каб дзіця не заставалася адно ў пліты, уключанага праса, электранагравальніка. У доме павінна быць спраўная праводка, а на разетках спецыяльныя заглушкі. Тэлевізар, кампутар і іншая бытавая тэхніка павінны знаходзіцца ў недасягальнасці малога. Не пакідайце дзіцяці без нагляду ў ваннай. Не дазваляйце ліць ваду на падлогу, круціць ручкі крана. На падлозе павінен быць гумовы кілімок, каб дзіця не паслізнулася. Шампуні, крэмы і сродкі асабістай гігіены павінны захоўвацца ў недаступных месцах, таксама гэта тычыцца бытавой хіміі і аптэчак.
     Назіраючы за сваім дзіцем, вы глядзіце на сябе з боку. Будзьце прыкладам для сваіх дзяцей, выконвайце правілы бяспекі жыццядзейнасці.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.