Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Кансультацыі, рэкамендацыі, памяткі

Дата: 14 февраля 2020 в 14:14, Обновлено 21 июля 2020 в 18:44

Парады бацькам,ці вучымся разам з дзецьмі гаварыць па-беларуску!

Родная мова, якой авалодваюць дзеці ў зносінах з дарослымі, з'яўляецца галоўным сродкам засваення імі культуры свайго народа, фарміравання нацыянальнай самасвядомасці. У родным слове, па сцвярджэнні вялікага рускага педагога К. Д. Ушынскага, народ клапатліва захоўвае "ўвесь след свайго духоўнага жыцця". Матчына мова, мова бацькоў, продкаў з'яўляецца і сродкам, і зместам духоўнага развіцця асобы чалавека. Большасць дашкольнікаў у нашай рэспубліцы выхоўваецца ў рускамоўных сем'ях, а яшчэ значная частка ў сем'ях, дзе размаўляюць на так званай "трасянцы" - сумесі беларускай і рускай моў. Гэта прыводзіць да ўзнікнення з'явы інтэрферэнцыі - "засметчанасць" мовы: пранікнення ў рускае маўленне беларусізмаў, а беларускае - русізмаў. Напрыклад, гаворачы па-руску, ужываюць беларускія словы(сварила бурак), граматычныя формы, уласцівыя беларускай мове (гулять с папам), дапускаюць арфаэпічныя і фанетычныя памылкі (рымень, дзевачка). Часта дзеці паралельна ўжываюць агульныя па значэнні словы абедзвюх моў (кукла і лялька, сапожки і боты, картинка і малюнак, играть і гуляць і інш.).

Паколькі адсутнічае граматнае беларускамоўнае асяродзе, у якім нашы дзеці маглі б самастойна засвойваць нормы і правілы маўлення, дарослыя павінны спецыяльна арганізоўваць мэтанакіраванае навучанне дзяцей беларускай мове праз даступныя віды дзіцячай дзейнасці.

Паважаныя бацькі, мы не сумняваемся, што вы зацікаўлены ў тым, каб ваша дзіця ў будучым паспяхова засвойвала школьную праграму. А рыхтаваць яго да навучання ў школе неабходна як мага раней. Тым больш, што адукацыйны працэс у нашай школе ажыццяўляецца таксама на беларускай мове.

 Сайт: http://sad-olekshicy.berestovica.edu.by/be/main.aspx

ЗАГАДКІ ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ

Пра лісу 

У рыжай разбойніцы                                  Рыжая дзяўчына

Хвост, як мятла.                                         Залезла ноччу ў двор.

Ад кары ўцякае –                                       Курэй пералічыла

Сляды замятае.                                           І усіх панесла ў бор.

 

Што за гаспадыня                                      Яна ў бары

Ходзіць каля гаю,                                      Жыве ў нары,

Залатое футра                                             Яркая рыжуха,

Па зямлі цягае?                                          Здатная хітруха.

 

Жыве ў норах хітры песік,                Рыжая з пушыстым хвастом

Поўсць рудая, чорны носік.                  Жыве ў лесе пад кустом.

Памяло цягае ўслед,

Замятаючы ім сляд.

Пра зайца

■ Скача ён хутка і лоўка                         ■ Даўгавухі і касы,

Па лесе, па полі, як мячык.                      Скача без аглядкі

Імчыць, уцякае ад воўка                           Ад ваўкоў і ад лісы.

Спуджаны шэранькі…                             Хто знайшоў адгадку?

 

■ Сонца летняе пячэ,                              ■ Улетку шэранькі,

Альбо дождж маросіць,                           Узімку беленькі,

Футра шэрае яшчэ                                     Доўгія вушы мае,

Ён па лесе носіць.                                      Хутка ў лес уцякае.

Ледзь прыблізіцца зіма

Футра шэрага няма.

Белае надзене.

Пра вавёрку

■ Яшчэ загадка:                                          ■ Я рухавы звярок,

У дрэве хатка,                                                  Заўжды весела мне.

Арэшкаў горка,                                               Мая хатка - дупло

Гаспадыня…                                                    На высокай сасне.

 

■ Шмат клопату ў жывелы гэтай:             ■ Невялічкі, рыжаваты,

З грыбоў запасы робіць летам,                     А хвост доўгі і калматы.

Арэхаў многа назбірае,                                  На дрэве жыве,

А потым у дупло схавае.                                Шышкі грызе.

 

■ Ой, як спрытна, нібы мячык,                  ■ Працаўніца шчыравала,

Скача з елак на дубы.                                 Мех арэхаў назбірала.

Сушыць ягады, грыбы.                               І грыбоў шмат насушыла,

Спелы ёй арэх трапляе –                                Спелых шышак нанасіла,

У таемны склад схавае.                                  Прыхавала ўсё ў дупло,

На зіму, каб мець запас,                                 Каб зімой

Трэба дбаць ёй у летні час.                           На стол было.

 

■ У дупле жыве                                           ■ Запасла арэхаў горку

Ды арэшкі грызе.                                             На зіму сабе…

 

Пра ваўка

■ Па палях, па лясах,                                 ■ Хто зімой, халоднай

Драпежнік блукае,                                      Блукае злы, галодны?

Здабычу шукае,

Зубамі шчоўк! Хто гэта?

Пра мядзведзя

 

■ Ён прысмакаў з’ў нямала,                       ■ Што за гаспадар лясны

А калі харчоў не стала,                                  Спіць пад снегам да вясны

Лапу смокчучы, заснуў,                                 Ну, а летам да калод

Ледзьве не праспаў вясну.                             Ходзіць красці чужы мед?

 

■ У лесе, пушчы не спаткаешь                 ■ Не замерзае на марозе

Яго завейнаю зімой,                                   У добра зладжанай бярлозе

Бо ён салодка спачывае                             Але прыгрэе сонца ледзь -

Пад белай коўдрай снегавой.                        І прачынаецца…

Сайт:http://ddu134.minsk.edu.by/main.aspx?guid=16293

                                             Правілы для бацькоў па навучанню  дзяцей  беларускай мове дома

          Памятайце аб тым, што навучанне дзяцей беларускай мове павінна дастаўляць ім задавальненне. Калі дзіцяці не падабаецца тое, што вы робіце – спыніце гэта і паспрабуйце займацца па-іншаму.

          Абавязкова стварайце матыў для кожнага маўленчага дзеяння дзіцяці: дзіця павінна разумець, чаму мама гаворыць на іншай мове і навошта яму самому трэба гаварыць на гэтай мове.

          Зусім маленькія дзеці авалодваюць мовай на аснове імітацыі, а старэйшыя дзеці  (пасля 3 гадоў) – свядома. Таму прыёмы, якія выкарыстоўваюцца для навучання дзяцей, залежаць ад іх ўзросту.

          Вельмі важна вымаўляць словы правільна. Інакш дзіця засвоіць няправільнае вымаўленне і пасля ад гэтага будзе вельмі цяжка пазбавіцца. Калі вы не ўпэўнены, што вымаўляеце слова правільна, – удакладніце вымаўленне па слоўніку, у якім указана фанетычная транскрыпцыя.

          Пажадана, каб малюнкі і цацкі, якія вам спатрэбяцца, прызначаліся выключна для навучання: складзіце іх у асобную скрынку – «чароўны куфэрак» - і даставайце адтуль толькі на час заняткаў. «Чароўны куфэрак», а таксама тое што ў куфэрку, павінна быць эстэтычнае і прыгожае, каб захапляла дзяцей.

 Сайт: http://sad-olekshicy.berestovica.edu.by/be/main.aspx

Кансультацыя “Вучым роднай мове”

            У цяперашні час ва ўсёй краіне ідзе адраджэнне беларускай нацыянальнай мовы, культуры. Вялікая роля ў далучэнні дзяцей дашкольнага ўзросту да  родных беларускіх традыцый адводзіцца бацькам. Яны першыя сваёй эмацыянальнасцю, узнёсласцю, пяшчотаю да роднага слова павінны зацікавіць дзяцей нацыянальнай спадчынай свайго народа. Важна каб і бацькі, і педагогі былі шчырымі прыхільнікамі адраджэння беларускай культуры, разумелі неабходнасць ведання беларускай мовы, добра валодалі ёй.

            Каб развіваць індывідуальныя творчыя здольнасці дзяцей, узбагачаць іх уяўленні аб роднай Беларусі патрэбна наладжваць работу фальклорных, танцавальных, тэатральных і іншых гурткоў, а гэта магчыма толькі ў дзіцячым садзе. Знаёмства дзяцей з роднай мовай, літаратурай, фальклорам, народнай песняй, музыкай, гульнёй спрыяе глыбокаму выхаванню духоўнасці, усебаковаму, гарманічнаму развіццю.

            Творы вуснай народнай творчасці маюць вялікае пазнавальнае і выхаваўчае значэнне, садзейнічаюць развіццю вобразнасці думкі, узбагачаюць дзіцячае асяроддзе.

            У апошнія гады ўзрастае інтарэс да фальклору. Знаёмства з лепшымі ўзорамі вуснай народнай творчасці павінна пачынацца з першых гадоў  жыцця дзяцей, так як перыяд ранняга і дашкольнага дзяцінства – найбольш спрыяльны этап у развіцці чалавечай асобы. Гэты ўзрост багацейшы па здольнасцях: дзіця хутка і захапляльна пазнае навакольны свет, убірае вялікую колькасць уражанняў. Дзіця вучыцца па іх гукам роднай мовы, іх мелодыі, потым авалодвае ўменнем разумець іх сэнс.

            У малых фальклорных формах свет паўстае перад дзецьмі без падману і фальшу. Малыя фальклорныя творы – гэта цудоўнае чаканне радасці, светлае ўспрыманне чалавека і чаканне дабраты і толькі яе. У гэтых творах закладзена мудрасць. Яны даюць дзецям самыя галоўныя і простыя паняцці аб жыцці, аб людзях. Пачынаючы з самых першых элементарных гукаў, усе дзеянні дзіцяці суправаджаюцца песенькамі, так званымі пацешкамі або забаўлянкамі. Імі дарослыя суцяшаюць дзіця, калі яно плача, забаўляюць з іх дапамогай, прывучаюць да просценькіх гульняў.

            Карысны пацешкі, з дапамогай якіх дарослы сцвярджае ў дзіцяці добрыя пачуцці, выхоўвае разуменне прыналежнасці да ўсяго, што вакол яго. Напрыклад:

Хто ў нас добры? Хто ў нас прыгожы?

Сашанька ў нас добры. Сашанька прыгожы…

            Пацешкі дапамагаюць даросламу наладзіць эмацыянальны кантакт з дзецьмі і ў рэжымным працэсах, і ў гульнявой дзейнасці. Пацешкі з’яўляюцца пачатковым звяном пры азнаямленні дзяцей з першымі казкамі. Па-першае, у кожнай пацешцы дзейнічае адзін ці два героі. Па-другое, пацешка – мастацкі твор, які разлічаны на вобразнае ўспрыманне герояў. Па-трэцяе, пацешка расказвае аб характары героя.А ў цэлым пацешкі знаёмяць дзіця з навакольным жыццём, адчыняюць перад ім свет гукаў, рухаў, фарбаў, яны даюць дзецям першыя практычныя навыкі, праз іх дзеці засвойваюць маральныя і працоўныя нормы і паняцці.

Сайт: http://sad-olekshicy.berestovica.edu.by/be/main.aspx?

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.