Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Як залічыць дзіця ва ўстанову дашкольнай адукацыі

Дата: 14 февраля 2020 в 14:18, Обновлено 14 февраля 2020 в 15:38

Як залічыць дзіця  ва ўстанову дашкольнай адукацыі

   Для залічэння дзіцяці, якое  мае  патрэбу ў размеркаванні ў дзіцячы сад, ажыццяўляецца  ў дзяржаўнай установе адукацыі "Сіняўскі яслі-сад Клецкага раёна", якая знаходзіцца па  адрасе: аг.Сіняўка, вул. Палявая,7,  тэлефон: 8 0179345409. Час  працы: 8.00-17.00, перапынак:13.00-14.00.

         Пры звароце законныя прадстаўнікі павінны прадаставіць наступныя дакументы:

  • пашпарт або іншы дакумент, які пацвярджае асобу законнага прадстаўніка дзіцяці,
  • пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці.

     Камплектаванне груп ва ўстанове дашкольнай адукацыі адбываецца штогадова  на пачатак навучальнага года - 1 верасня.

     Для залічэння дзіцяці  ў дашкольную ўстанову неабходна напісаць заяву на  імя загадчыка  аб залічэнні  дзіцяці  ў дашкольную ўстанову (аг.Сіняўка, вул.Палявая, 7, каб.загадчыка, 2 паверх. Час працы: 8.00-17.00, перапынак: 13.00-14.00). Пры звароце законныя прадстаўнікі павінны прадставіць наступныя дакументы:

    - накіраванне з упраўлення па адукацыіспорце і  турызме Клецкага райвыканкама. Выдача  накіравання ў дашкольную ўстанову ажыццяўляецца па адрасе: г.Клецк, пл.Маякоўскага, 10, каб.216 (2-гі паверх), тэлефон: 68207, час  працы: 8.00-17.00, перапынак:13.00-14.00.

Дакументы, неабходныя для атрымання накіравання:

-  пашпарт або іншы дакумент, які пацвярджае асобу законнага прадстаўніка дзіцяці;

- медыцынскае заключэнне аб стане здароўя дзіцяці.

Час  дзеяння накіравання – 15 дзён.

                Мы  рады вітаць  Вас у нашай установе дашкольнай адукацыі!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.