БЕЛАРУСКАЯ СІМВОЛІКА
У адпаведнасці з артыкулам 19 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны сцяг, Дзяржаўны герб і Дзяржаўны гімн з'яўляюцца сімваламі дзяржаўнага суверэнітэту рэспублікі. Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь прайшлі доўгі шлях станаўлення, развіцця і зацвярджэння. У іх беражліва захаваны рысы, якія адлюстроўваюць мірныя, стваральныя мэты беларускага народа і дзяржавы. Герб, сцяг і гімн – галоўныя сімвалы незалежнасці, якія перадаюць гісторыка-культурную спадчыну нашага народа, падкрэсліваюць нацыянальны дух і годнасць беларускіх грамадзян.
Дзяржаўны сцяг – гэта гісторыя і сённяшні дзень народа. Ва ўсе часы людзі шанавалі сцяг дзяржавы, беражліва захоўвалі, верылі ў яго славу, прысягалі на вернасць. Сцяг Рэспублікі Беларусь уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча з дзвюх палос: верхняй – чырвонага колеру і ніжняй – зялёнага. Наш сцяг мае тры колеры: чырвоны, зялёны і белы. Чырвоны колер са старажытных часоў служыць знакам Сонца, сімвалізуе кроўныя повязі, братэрства, барацьбу за правае справу. Ён азначае высокае прызначэнне ў лёсе і перамогу. Зялёны колер – колер Прыроды. Гэта колер ураджайных палёў, дагледжаных працавітымі рукамі хлебаробаў, лугоў і лясоў, якія здаўна займалі асноўную тэрыторыю нашай краіны. Зялёны колер – колер дабра, росту, развіцця, дабрабыту і міру. Белы колер – гэта колер свабоды. Нездарма назва нашай краіны – Беларусь – звязана з нязгаснай воляй народа да свабоды. Разам з тым белы колер – гэта колер маральнай чысціні і мудрасці. На белы колер накладзены беларускі нацыянальны арнамент, які аб'ядноўвае чырвоны і зялёны колеры ў графічны малюнак, напоўнены высокім сэнсам. Беларускі арнамент сімвалізуе старажытную культуру народа, духоўнае багацце, адзінства. 2 ліпеня 2013 года адбылося ўрачыстае адкрыццё Плошчы сцяга ў сталіцы Беларусі – горадзе Мінску.
Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь з'яўляецца сімвалам дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. У ім адлюстраваны асноўныя нацыянальныя духоўныя каштоўнасці беларусаў: грамадзянскае адзінства, праца, імкненне да ўдасканалення свой асобы і ўсяго грамадства, міралюбства і адначасова гатоўнасць пастаяць за сваю свабоду і суверэннасць. Дзяржаўны герб Беларусі ўяўляе сабой срэбнае поле, у якім размешчаны зялёны контур дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь, накладзены на залатыя прамяні ўзыходзячага над зямным шарам сонца. Уверсе поля знаходзіцца пяціканцовая зорка. Поле апраўлена вянком з залатых каласоў, пераплеценых справа кветкамі канюшыны, злева-кветкамі лёну. Вянок тройчы перевит з кожнага боку чырвона-зялёнай стужкай, у сярэдняй частцы якой у аснове герба напісана ў два радкі золатам «Рэспубліка Беларусь». Зялёны контур – тэрыторыя Рэспублікі Беларусь, якой яна адлюстравана на геаграфічнай карце. Зялёны контур – у залатых промнях узыходзячага сонца. Гэтая сімволіка даволі простая: усе свае думкі грамадзяне накіроўваюць да Бацькаўшчыны – гэта наша зямля. Вянок з каласоў, переплетающийся кветкамі канюшыны і лёну, – гэта сімвал памяці і нерасторжимой сувязі сучаснікаў з продкамі. Канюшына – сімвал сувязі са стваральным светам жывёл, для якіх канюшына – лепшы корм. Лён – гэта бавоўна поўначы, лён – сімвал пераўтваральнай моцы працы, знак дабра і дастатку. Ніжэй контуру граніцы Рэспублікі Беларусь змешчаны зямны шар з узыходзячым над ім сонцам і залатымі прамянямі. Малюнак зямлі і ўзыходзячага сонца – гэта два пласта знакаў жыцця: Зямля – аснова ўсяго жывога, Сонца – крыніца жыцця. Зямны шар – гэта знак таго, што Беларусь, з'яўляючыся часткай цывілізацыі, успрымае ўсе народы Зямлі як раўнапраўных сяброў і партнёраў, гатова з імі сябраваць і гандляваць. Зямля ў промнях сонца – вера ў вечнасць жыцця. Яднанне Зямлі і Сонца – галоўны знак жыцця. Чырвоная зорка – пяціканцовая зорка – сімвал чалавека і чалавецтва, знак мужнасці і высокіх намераў. Пяць прамянёў сімвалізуюць сувязь, сяброўства людзей усіх пяці кантынентаў Зямлі. Гэта падкрэслівае прыязны характар нашага народа.
<font color="#000000"> </font>Новая рэдакцыя гімна была прынятая ў 2002 годзе. У Беларусі быў абвешчаны конкурс на лепшую музыку і словы гімна. Музыкі лепш, чым музыка для Гімна БССР, якую склаў Нестар Фёдаравіч Сакалоўскі, не было прадстаўлена. Музыка сімвалізуе пераемнасць гістарычных традыцый беларускага народа. Аўтарам тэксту гімна стаў паэт лірык Уладзімір Іванавіч Карызна. У гімне былі выкарыстаны фрагменты ранейшага тэксту, напісанага паэтам Міхаілам Климковичем. У ім адлюстраваны новыя палітычныя, эканамічныя і сацыяльныя ўмовы развіцця Рэспублікі Беларусь як суверэннай, міралюбівай краіны, падкрэсліваюць патрыятызм і працавітасць грамадзян, сяброўскія адносіны паміж прадстаўнікамі ўсіх нацыянальнасцяў у нашай краіне.
<article>Беларускі арнамент
Народнае мастацтва беларусі, якое вызначаецца найперш самабытнасцю, вобразнасцю, найбольш яскрава праявілася ў ткацтве і вышыўцы. Больш таго, не будзе перабольшаванне казаць, што ручнікі, абрусы, посцілкі – гэта своеасаблівая аповесць пра жыццё народа, яго шчасце, працу і спадзяванні.
Пра што расказваюць узоры
Народнае мастацкае ткацтва – адзін з самых пашыраных відаў народнага выяўленчага мастацтва. Але было б зусім няправільна ацэньваць яго толькі з пазіцыіі прыгажосці, арыгінальнасці арнаментыкі, каларыту. Кожны ўзор – гэта сімвал – ураджаю, працы, шчасця, святаў, павагі да продкаў, кахання, любві.
Беларускі арнамент захаваў у сабе старажытную язычніцкую культуру і міфалогію. Шматлікія ўзоры прысвечаныя беларускім язычніцкім багам – Ярыле, Ладзе, Жыжалю, Маці-Зямлі. Калі вышывальшчыца ці ткачыха аздабляла такімі ўзорамі сваю працу – гэта азначала тое, што яна звярталася за дапамогай да гэтых багоў. Былі таксама арнаменты прысвечаныя і святам такім, як Купалле, Каляды, Дзяды і іншыя. Цікава, яшчэ і тое, што ва ўяўленнях беларусаў гэта не пярэчыла хрысціянскай веры. Рушнік з такім арнаментам мог быць ахвяраваны ў царкву і ёю прыняты.
Асноўныя матывы
У беласкім арнаменце можна вылучыць некалькі асноўных матываў.
Вобразы ўраджаю і ўрадлівасці. Галоўнай крыніцай існавання людзей на зямлі былі жывёлагадоўля і земляробства. Іх адлюстраванне – сімвал багацця і дабрабыту. Тут мы знойдзем вобраз Ярылы-Юрая, бога ўрадлівасці і жыццёвых сіл прыроды, якога прасілі аб добрым ураджаі ці ягонага хрысціянскага двайніка Юрыя. вобразы Жыценя, Жытняй бабы, Спарыша, Рая, Багача (ці дажынкавага снопу), Палявіка, Дажджа, Вялікага Сонца, Маці Зямлі-Карміцелькі, і канешне, Хлеба, як сімвалу дастатка і дабрабыту.
і
вобраз Ярылы-Юрая
Вобразы маці. У тканым і вышываным арнаментах вобраз Маці сустракаецца ў трох варыянтах: у выглядзе жаночай фігуры, у выглядзе абмаляванай гірляндаю зоркі і у выглядзе схематычнага дрэва. Нярэдка вобраз суправаджаўся сімваламі сонца, месяца, агню, ветру, што падкрэслівала раўназначнасць гэтых вобразаў.
вобраз Маці-Радзіцельніцы
вобраз Агню
Вобразы роднай Беларусі. Звычайна гэта быў узор скампанаваны з квадратаў і кругоў, што сімвалізавала сонца і зямлю. Існавалі таксама матывы ракі (папярэчныя палосы, якія нагадваюць рабізну на вадзе), вады (быццам кругі на вадзе, але складзеныя з прамавугольных кірпічыкаў), лесу, дубровы (звычайна некалькі радоў пазнальных матываў магутных дрэваў), поле, лугу (кветкі ўсіх магчымых колераў), жывёлаў, птушак.
вобраз Роднай Беларусі
вобраз Дрэва
вобраз Крыніцы
вобраз Палёу
Вобразы святаў. Вялікдзень, Купалле, Каляды, Масленіца і шмат іншых святаў знайшлі сваё адлюстраванне ў арнаментах. Выкарыстанне ручнікоў, абрусаў і іншых твораў у такія дні з такімі ўзорамі было звязана з магіяй, адмысловымі рытуаламі.
Вобразы яднання песень і кветак, мелодыі і арнаменту. Гэтыя дзіўныя на першы погляд вобразы звязаныя з любоўю беларусаў да песень і музыкі, са звычкай пець пад час працы і адпачынку. Часцей за ўсё майстрыхі звязвалі вобраз музыкі з рознымі карункавымі вырабамі ці з выявалі кветак і птушак.
вобраз Песні
Вобразы язычніцкай міфалогіі. Галоўныя вобразы тут – Бог Сонца і Багіня Маці-Зямля, бо яны нарадзілі людзей і ўсю прыроду, па вераваннях старажытных славянаў. Але не былі забытыя і іншыя богі і увасабленні прыроды, такія як Дамавік, Палявік, Вадзянік, Лесавік.
Вобразы кахання. Тут былі сумныя вобразы жаночай долі, русалкі (апошняя досыць умоўная ўвыглядзе букета кветак) і даволі гарэзлівыя вобразы фізічнай блізкасці мужчыны і жанчыны. Распаўсюджаным арнаментам была дзяучына з поднятымі рукамі, якая трымае каласы і кветкі – Лада, багіня кахання і прыгажосці.
вобраз Кахання
Вобразы чалавека, сям’і, дзяржавы. Сімвал чалавека васьміканцовая зорка – адзін з самых пашыраных сімвалаў у беларусаў. Бярозка ці рабіна – вобраз дзяўчыны, клён (явар) – хлопца. Сям’я – чатыры крыжападобна спалучаныя разеткі, нярэдка ў арнаментальнай аблямоўцы.
вобраз Моцнай Дзяржавы, Сям'і
вобраз Чалавека
Вобразы веры. Перш за ўсё гэта сімвалы продкаў. На Беларусі заўсёды шанавалі дзядоў, перад памерлымі не было страху, пабачыць іх у сне не лічылася дрэннай прыкметай – наадварот – у іх прасілі дапамогі, рады, іх запрашалі на сямейныя святы. Сімвал агульнага продка – два перакрыжаваных прамавугольніка, унутры – маленькі крыжык. Сімвал роднага дзеда – крыж з чатырох квадратаў.
Акрамя гэтых сімвалаў у арнаментах беларусаў можна знайсці ўзоры душы (васьміканцовая разетка са скругленымі канцамі), узоры гаданняў, мараў, надзей.
Сайт:www/by.
</article>