УПРАЎЛЕННЕ ПА АДУКАЦЫІ, СПОРЦЕ І ТУРЫЗМЕ КЛЕЦКАГА РАЁННАГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА ДЗЯРЖАЎНАЯ УСТАНОВА АДУКАЦЫІ “СІНЯЎСКІ ЯСЛІ-САД КЛЕЦКАГА РАЁНА” ЗАГАД |
УПРАВЛЕНИЕ ПО ОБРАЗОВАНИЮ, СПОРТУ И ТУРИЗМУ КЛЕЦКОГО РАЙОННОГО ИСПОЛНИТЕЛЬНОГО КОМИТЕТА ГОСУДАРСТВЕННОЕ УЧРЕЖДЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ “СИНЯВСКИЙ ЯСЛИ-САД КЛЕЦКОГО РАЙОНА” ПРИКАЗ |
04.01.2019 № 2
аг. Сіняўка аг. Синявка
Аб стварэнні камісіі па
супрацьдзеянні карупцыі
На падставе Закона Рэспублікі Беларусь ад 15.07.2015 "Аб барацьбе з карупцыяй" №305-З, з мэтай забеспячэння безумоўнага выканання антыкарупцыйнага заканаўства, далейшага ўдасканалення работы па прафілактыцы карупцыйных праяў ва ўстанове дашкольнай адукацыі, ліквідацыі прычын і ўмоў, якія садзейнічаюць іх з'яўленню
ЗАГАДВАЮ:
- Стварыць у дзяржаўнай установе адукацыі “Сіняўскі яслі-сад Клецкага раёна” камісію па супрацьдзеянні карупцыйных праяўленняў у наступным складзе:
Сенькевіч Ірына Леанідаўна, старшыня камісіі;
Раманоўская Марына Мікалаеўна, старшыня пявічнай прафсаюзнай арганізацыі;
Бойка Святлана Мікалаеўна, загадчык гаспадаркі;
Канановіч Таццяна Валянцінаўна, выхавальнік дашкольнай адукацыі;
Касцюкевіч Марына Мікалаеўна, памочнік выхавальніка.
- Зацвердзіць прыкладзенае Палажэнне аб камісіі па супрацьдзеянні карупцыі дзяржаўнай установы адукацыі “Сіняўскі яслі-сад Клецкага раёна” па папярэджанні карупцыйных правапарушэнняў.
- Камісіі ў сваёй дзейнасці кіравацца Палажэннем аб камісіі па супрацьдзеянні карупцыі дзяржаўнай установы адукацыі "Сіняўскі яслі-сад Клецкага раёна"
- Пасяджэнні камісіі праводзіць па меры неабходнасці, у тым ліку для разгляду выяўленых камісіяй у ходзе яе дзейнасці канкрэтных правапарушэнняў, якія ствараюць умовы для карупцыі, і карупцыйных правапарушэнняў, але не радзей аднаго разу ў паўгоддзе.
Загадчык І.Л.Сенькевіч
Сенькевіч 45 409