Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Скарбонка гульняў і гульнявых практыкаванняў, якія могуць выкарыстаны ў час падарожжа

Дата: 19 июля 2020 в 20:51
200 просмотров

Скарбонка гульняў і гульнявых практыкаванняў, якія могуць выкарыстаны ў час падарожжа

Гульня “Хто што умее рабіць”

          Матуля выступае ў ролі вядучага і пытае ў дзіцяці, каго яны сёння сустрэлі па дарозе да вытоку. Дзіця адказвае.

Што ўмее рабіць мураш (пераносіць груз, поўзаць,будаваць муравейнік, хавацца ад дажджу, кусаць, шавяліць вусамі і г.д.).

Што умее рабіць лягушка (скакаць, квакаць, хавацца, плаваць і г.д.).

Хто з насякомых умее лётаць ( матылёк, страказа, муха, пчала і г.д.)

Хто з насякомых можа скакаць (конік) .

Што ўмее рабіць крыніца (булькаць, цячы, бегчы і г.д.)

Якая вада (халодная, мокрая, празрыстая, чыстая і г.д.)

Слушная парада: прапанаваная гульня будзе больш захапляльнай, калі будзе арганізавана ў форме спаборніцтва, калі да ліку гульцоў будзе далучаны тата (тыпу “Хто больш слоў назаве”).

Гульня “Я ведаю”

Тата кажа:  “Мне вядома, што мой сынок (дачка)  ведае пяць найменняў насякомых. (Імя дзіцяці) будзе называць, а мы будзем лічыць і пляскаць у далоні.

- Я ведаю пяць найменняў насякомых: матылек – 1, камар – 2, жук – 3, страказа – 4, божая кароўка – 5.

- Тата кажа: “ Мне вядома, што мама ведае пяць назваў лясных ягад.

Дарослы прпаноўвае членам сваёй сямўі па чарзе называць 5 найменняў насякомых, рыб, пералетных птушак, лясных ягад, ядомых грыбоў, дзікіх жывёл.

Слушная парада: вельмі добра, каб для гэтай гульні быў выкарыстаны мяч, гэта дазволіць зрабіць гульню больш цікавай.

Гульня “Асацыяцыі”

Дарослы кажа аб тым , што летам усе становіцца рознакаляровым, яркім, незвычайным і пытае ў членам свай сям’і

Валошкі на лузе ярка – сінія, як хто?

Ваверка рыжая, як хто?

Неба блакітане, як хто?

Травінка вострая, як хто?

Вада ў крыніцы халодная, як хто, што?

Гульня  “На што, на каго падобныя аблокі”

Пафантазіруйце разам з дзіцем на што, або на каго падобныя аблокі. Вось тое воблака нагадвае вялізнага жырафа, другое – падобна на персанажа з мультыплікацыйнага фільма. Гэты захапляльны занятак вельмі карысны для дзяцей, фантазіруючы, прыдумваючы нешта новае, дзіця развівае сваё ўяўленне, творчую фантазію.

Слушная парада: можна прапанаваць дзіцяці адлюстраваць аблокі ў малюнках і ажывіць іх. Дзякуючы гэтаму занятку на свет могуць з’явіцца незвычайныя істоты і вобразы.

Такія малюнкі могуць быць створаны не т лькі на аркушы паперы пры дапамозе фарбаў і алоўкаў, але і галінкай на пяску.о

Гульня “Ты мая часцінка”

Дарослы кажа членам сваей сям’і

Я - ручаінка, ты мая часцінка, хто ты? (я - каменьчык, травінка,     я - лісток, кропелька).

Гульня  “Здагадайся, што схавана ў пяску”

Дарослы прапаноўвае дзіцяці пабудаваць пясочную карціну “чароўны горад”. Пасля завяршэння работы дзіця просяць расказаць аб тым, што атрымалася.

Слушная парада: паспрабуйце разам скласці казку. Разам у вас атрымаецца скаласці вялікую колькасць неверагодных, фантастычных гісторый.

Гульня “Самаробны вадапад”

Для гэтай гульні вам дастаткова мець толькі некалькі пластыкавых стаканаў.  Дзіця разам за дарослым пералівае ваду з адной ёмістасці ў другу. Разам слухаюць, чый вадапад больш шумны.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.