Збіраемся ў лес для ціхага палявання
Збіраемся ў лес для ціхага палявання
Дзякуючы дажджліваму надвор'ю, у гэтым годзе ў беларускіх лясах вырас багаты ўраджай ягад і грыбоў. Каб назапасіцца, як мага вялікай колькасцю нарыхтовак на зіму, людзі для збору ляснога ўраджаю адпраўляюцца ў лепшыя месцы, пра якія яны пачулі ад сваякоў альбо сяброў. Шмат хто гатовы адправіцца на ціхае паляванне ў суседні раён, а то і вобласць, у зусім незнаёмы лес, дзе ні разу перад гэтым не былі.
Як жа правільна падрыхтавацца да паходу ў лес?
У першую чаргу перад паходам у лес вам неабходна апавясціць сваіх сваякоў і сяброў, што вы туды накіраваліся. Гэта неабходна зрабіць для таго, каб у выпадку непрадбачаных абставінаў, людзі ведалі, дзе вас шукаць. Вопратка на вас павінна быць як мага ярчэй, так вас лягчэй будзе заўважыць, калі вы згубіліся. Лепш пры сабе мець цёплую кофту, пажадана са святлоадбівальным элементам, так будзе магчымасць не толькі сагрэцца, але і палегчыць вашы пошукі, калі вы не зможаце выйсці з лесу да ночы. З абутку лепш за ўсё надзець высокія гумовыя боты з цвёрдай падэшвай, якія не толькі не дадуць вашым нагам прамокнуць, але і абароняць ад вострых галінак і ўкусаў змей. Абавязкова з сабой неабходна ўзяць мабільны тэлефон з цалкам зараджанай батарэяй. Мабільны тэлефон патрэбен для таго, каб вы ўвесь час знаходзіліся на сувязі і ў выпадкі бяды змаглі патэлефанаваць сваім блізкім альбо паведаміць у МНС. У заплечнік абавязкова пакладзеце запас вады, прадукты харчавання, запалкі альбо запальнічку. Лепш за ўсё пры сабе мець запальніцу, бо запалкі могуць прамокнуць, а запальнічкай ў любое надвор'е вы зможаце развесці вогнішча, якая дапаможа вам сагрэцца і пазначыць сваё месца знаходжання.