Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Чым адрозніваецца абмежаванне ад забароны? (Клецкі раён)

Дата: 9 июля 2020 в 10:22
176 просмотров

     У пажаранебяспечны перыяд на тэрыторыі лясных масіваў пры ўсталяванні I-III класа пажарнай небяспекі лясоў па ўмовах надвор'я наведванне абмежавана, а пры IV і V класах пажарнай небяспекі лясоў па ўмовах надвор'я наведванне забаронена.
     З 25 чэрвеня на тэрыторыі Клеччыны ўсталяваны III клас пажарнай небяспекі, таму ўведзена абмежаванне на наведванне лясоў насельніцтвам.
     Што ж азначае абмежаванне на наведванне лясоў?
     Першае - гэта ўезд на тэрыторыю ляснога масіву на механічным транспартным сродку строга забаронена.
     Другое – забаронена разводзіць вогнішчы ў іглічных дрэвастоях і маладняках, на ўчастках пашкоджаных лясных насаджэнняў, тарфяніках, у месцах высечак, не вычышчаных ад пасечаных рэшткаў і нарыхтаванай драўніны, у месцах з падсохлай травой. Пры гэтым пакідаць прамасленыя або прасякнутыя ЛВЖ або ГЖ, а таксама іншымі гаручымі рэчывамі матэрыялы не дапускаецца, так як гэта можа прывесці да самазагарання.
     Трэцяе - праводзіць масавыя мерапрыемствы.
     Але: калі вы сабраліся проста прагуляцца па лесе, пазбіраць грыбы або ягады, то ніякіх санкцый да вас ужыта не будзе.
     Чым адрозніваецца абмежаванне ад забароны?
     Адрозненне абмежавання ад забароны заключаецца ў тым, што пры забароне наведванне ляснога масіву чалавекам забаронена зусім.
     Пры парушэнні патрабаванняў аб забароне (абмежаванні) вінаватыя асобы будуць прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці па частцы 1 артыкула 15.29 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь у выглядзе папярэджання або штрафу ў памеры да 20 базавых велічынь.

                                                                                                                                                               Клецкі РАНС

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.