Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Бяспечны адпачынак у бабулі ў вёсцы

Дата: 9 июня 2020 в 16:09
161 просмотр

Лета - пара, калі ўсе спяшаюцца адправіць сваё дзіця да бабулі або на дачу. Але нават удалечыні выдатны адпачынак для малога ў вёсцы можа скончыцца вельмі няўдала. Таму важна нагадаць свайму дзіцяці, як паводзіць сябе, каб пазбегнуць непрыемных выпадкаў.

          Адпраўляючы дзяцей у вёску ці на дачу, яшчэ раз нагадайце ім аб небяспецы гульняў з запалкамі, захоўвайце іх у недаступных для дзяцей месцах, не дазваляйце карыстацца газавымі прыборамі, паўтарыце з дзіцем нумары тэлефонаў экстраных службаў.

          Калі вам трэба будзе рамонт на дачы, абазначце  небяспечныя ўчасткі. Інструменты і матэрыялы прыбірайце ў недаступныя для дзяцей месцы, дастаючы іх па меры неабходнасці. Тлумачце дзецям, што гульні на будоўлі небяспечныя.

          І яшчэ адна парада - не адпускайце дзіцяці купацца аднаго, заўсёды кантралюйце сітуацыю. Будзьце ўдвая пільныя, калі дзіця плавае з надзіманым кругам. Не дазваляйце дзіцяці купацца больш 10 хвілін, ныраць у незнаёмых месцах.

          Вёска-гэта не толькі адпачынак, але і догляд за садам і агародам. Калі вы апрацавалі агарод  хімікатамі, то абавязкова абазначце тэрыторыю   і даходліва растлумачце дзіцяці, што заходзіць туды   забаронена, а тым больш зрываць і спрабаваць на смак усё тое, што зелянее, жоўцее або чырванее на агародзе. Прыбярыце лекі і хімічныя рэчывы, неабходныя як для саду-агарода, так і для бытавых патрэб, у недаступныя для дзіцяці месцы.    Паклапаціцеся пра тое, каб на ўчастку не было атрутных раслін. Калі недалёка знаходзіцца лес, пакажыце і раскажыце дзіцяці якія расліны і ягады нельга чапаць і тым больш іх есці.

          Але, не гледзячы на нашы рэкамендацыі і парады, не ператварайце канікулы  сваіх дзяцей у адно суцэльнае "нельга". Проста будзьце пільныя і сачыце за сваім малым.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.