Чысціня рук - залог вашага здароўя
Вельмі важна дарослым быць прыкладам для сваіх дзяцей і навучыць іх правілам гігіены рук. Менавіта на руках знаходзіцца ў велізарнай колькасці хваробатворныя мікраарганізмы. На нямытых руках даследчыкі знаходзяць узбуджальнікаў многіх захворванняў. Акрамя таго, самымі бруднымі прадметамі лічацца: мабільны тэлефон, клавіятура кампутара, кнопкі ліфта і іншыя прадметы, да якіх часцей за ўсё дакранаюцца рукамі.
Сітуацыі, калі варта абавязкова вымыць рукі:
Перад:
- падрыхтоўкай або прыёмам ежы;
- выкарыстаннем кантактных лінзаў для вачэй;
- апрацоўкай ран;
- прыёмам лекаў.
Пасля:
- кантакту з забруджанымі прадметамі ;
- наведвання туалета ;
- працы з сырымі прадуктамі харчавання;
- кантакту з жывёламі і іх прыладамі;
- апрацоўкі ран;
выкарыстання лекавых сродкаў або медыцынскіх інструментаў.
Правіла мыцця рук:
Адкрыйце кран з цёплай вадой. Добра і раўнамерна намачыце рукі. Памятайце, што вельмі гарачая вада бактэрыі не змывае і можа нават выклікаць раздражненне. Вазьміце ў рукі кавалак мыла, а лепей выціснуць вадкага мыла, але для таго, каб працэс мыцця рук дастаўляў Вам задавальненне, выберыце самі сабе мыла. Намыльце рукі. Старанна намыльце пальцы, прамежкі паміж пальцамі (сабраўшы іх у «замок»). Мыйце рукі не менш за 20 секунд. Трыце адзін аб аднаго рукі, не змывайце мыла. Дайце яму 5-10 секунд, каб яно паспела ўздзейнічаць на мікробы. Старанна прамыйце рукі пад вадой. Падстаўце рукі далонямі ўніз пад праточную ваду. Памятаеце, што Вашы рукі ўжо фактычна чыстыя і дакранацца да ракавіны ўжо нельга. Для закрыцця крана выкарыстоўвайце сурвэтку або ручнік Вытрыце рукі. Лепш за ўсё ў дадзенай сітуацыі выкарыстоўваць папяровыя ручнікі, якія, з'яўляюцца больш эфектыўным сродкам, з пункту гледжання гігіены. Калі Вы карыстаецеся ручнікі, то абавязкова рэгулярна іх сцірайце. У месцах агульнага карыстання Вы можаце выкарыстоўваць сушылку для рук.